20 гадоў таму, без абвяшчэньня надзвычайнага становішча, на загад кіраўніцтва СССР савецкія войскі фактычна акупавалі Баку. Было забіта амаль паўтары сотні чалавек, блізу васьмі сотняў атрымалі раненьні. На перакананьне палітыка, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Валера Буйвала, паводле сцэнару савецкага камандаваньня ў бакінскай трагедыі павінен быў застацца крывавы беларускі сьлед.