Працягваецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу. Уначы па менскім часе ён выступіў перад мясцовым парлямэнтам і ў кампаніі з прэзыдэнтам Уга Чавэсам заклаў капсулу пад жылы комплекс, які будзе ўзводзіцца сіламі беларускіх будаўнікоў. Апроч пагадненьняў аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты на беларускія НПЗ, дасягнутых раней, Лукашэнка заявіў, што ёсьць прынцыповая дамоўленасьць пра стварэньне сучаснай сыстэмы абароны Вэнэсуэлы сіламі беларускіх спэцыялістаў. Беларусь таксама зьбіраецца рыхтаваць для Вэнэсуэлы вайсковых спэцыялістаў у сваіх навучальных установах.