Ва ўмовах эканамічнага крызісу абвастраецца праблема фінансавай запазычанасьці і пратэрмінаваных плацяжоў. Ня маючы абаротных сродкаў, прадпрыемствы ня могуць разьлічыцца з пастаўшчыкамі, бо своечасова не разьлічваюцца пакупнікі прадукцыі. Хваля неплацяжоў перакідваецца на банкі — прыбыткі людзей усё меншыя, а крэдыты трэба па-ранейшаму выплачваць.