Найбуйнейшыя эўрапейскія музэі працягваюць дэманстраваць безабароннасьць у супрацьстаяньні з добра сплянаванымі акцыямі злодзеяў, якія спэцыялізуюцца на крадзяжах неацэнных палотнаў выбітных майстроў свайго часу. На мінулым тыдні зь дзяржаўнага музэю сучаснага мастацтва ў Парыжы скрадзеныя пяць карцінаў прызнаных клясыкаў — Пікаса, Матыса, Мадыльяні ды іншых. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, агульны кошт працаў перавышае 100 мільёнаў эўра, хоць на хвалі першых эмоцый страты былі ацэненыя ажно ў паўмільярда эўра. Наколькі абароненыя ад рабунку беларускія музэі? Ці ёсьць у мясцовых сховішчах экспанаты, якія патрабуюць звышпільнай аховы?