Як пастанавіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прынамсі на год падоўжаныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу іншых кіраўнікоў Беларусі. Санкцыі, ініцыяваныя колішнім прэзыдэнтам Джорджам Бушам у чэрвені 2006 году, прадугледжваюць арышт на тэрыторыі ЗША ўласнасьці і рахункаў асобаў, якія трапілі ў «чорны сьпіс».