Празь 10 дзён, ад 1 ліпеня 2010 году, беларускае сеціва будзе "сыстэматызаванае", а ўсіх карыстальнікаў возьмуць пад кантроль. Як кажуць адмыслоўцы, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў абвясьцілі ціхі страйк – за паўтара тыдня да заканчэньня тэрміну абавязковай рэгістрацыі працэдуру прайшлі некалькі дзясяткаў беларускіх сайтаў з агульнага ліку, які вымяраецца дзясяткамі тысяч.