Колькасьць беларускіх студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю за мяжой, імкліва расьце. Перадусім коштам тых, хто трапіў пад рэпрэсіі ўладаў падчас навучаньня ў Беларусі альбо чые бацькі пацярпелі ад беларускага рэжыму. Накіроўваюць за мяжу і дзяржаўныя ВНУ: адкрытыя лініі абмену студэнтамі з Кітаем, Нямеччынай, Расеяй. Але апошнім часам усё часьцей моладзь самастойна шукае магчымасьць выйграць замежны грант і бяз жалю разьвітваецца зь беларускімі ўнівэрсытэтамі.