У свой 56-ы дзень нараджэньня Аляксандар Лукашэнка традыцыйна выправіўся далей ад працоўнай рэзыдэнцыі ў Менску: як сьцьвярджаюць у прэзыдэнцкім атачэньні, Лукашэнка ня вельмі вітае імпэт падначаленых навыперадкі сьпяшацца з віншаваньнямі. Імяніны на прэзыдэнцкай пасадзе Лукашэнка сустракае ўжо 16-ты раз запар — гэта своеасаблівы рэкорд для сучаснай Эўропы.