У Маскве ўжо 19-ы раз сабралася Камісія Мытнага саюзу, якая без асаблівага плёну спрабуе ўлагодзіць спрэчныя моманты ў працы мытных службаў Расеі, Беларусі і Казахстану.
Паводле афіцыйных зьвестак, зьнешняя запазычанасьць Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2010-га году павялічылася на 5%, а ў абсалютных лічбах — больш, чым на 1 мільярд даляраў.
Менскія ўлады абвясьцілі вайну рэптыліям ды іншым гадам, якія жывуць у горадзе. Новы старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька не выключае, што нормы ўтрыманьня хатніх улюбёнцаў у кватэрах менчукоў бліжэйшым часам стануць больш жорсткімі.