13 сьнежня на выбарчыя ўчасткі даставяць бюлетэні для галасаваньня. Згодна з законам, яны павінны трапіць на ўчасткі за дзень да пачатку датэрміновага галасаваньня, якое пачнецца 14 сьнежня. Між тым, дэмакратычныя кандыдаты ў прэзыдэнты заклікаюць выбарцаў устрымацца ад удзелу ў папярэднім галасаваньні, паколькі менавіта на гэтым этапе існуе пагроза масавых фальсыфікацый.