Менш як за тыдзень да канца Алімпійскіх гульняў у Лёндане ў зборнай Беларусі па-ранейшаму сьціплы мэдалёвы запас, які пакідае сумнеў, што плян, агучаны прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандрам Лукашэнкам, будзе выкананы.
Паводле выканаўцы адной з галоўных роляў у мастацкім фільме «Жыве Беларусь!» Анатоля Ката, яму скасавалі кантракт на здымкі ў сэрыяле з працоўнай назвай «Сьляды апосталаў», які распачынае дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм». Падстава — удзел у «нядобранадзейным» праекце.
Аналітыкі працягваюць абмяркоўваць захады, якія сталіся вынікам прызнаньня факту парушэньня паветранай прасторы Беларусі лёгкаматорным швэдзкім самалётам 4 ліпеня гэтага году.
Кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі ацаніла як «умерана нэгатыўную» справаздачу місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, якая працавала ў Беларусі цягам 16–18 ліпеня.
Кадравы ператрус, учынены Аляксандрам Лукашэнкам у памежным і абаронным ведамствах, пакуль не адбіўся на лёсе затрыманых паводле абвінавачаньня ў «спрыяньні незаконнаму перасячэньню мяжы групай асобаў» студэнта БДУ Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава.
Сёньня на Алімпійскіх гульнях — момант ісьціны для футбольнай зборнай Беларусі.
Алімпійская зборная Беларусі працягвае расчароўваць сваіх заўзятараў. Адзін за адным спыняюць удзел у спаборніцтвах фаварыты, на якіх спартовыя функцыянэры ўскладалі мэдалёвыя спадзяваньні.
У трэці дзень Алімпіяды беларусы па-ранейшаму без мэдалёў. Але ёсьць спадзяваньні, што менавіта сёньня скарбонка зборнай папоўніцца першай узнагародай.
ХХХ летнія Алімпійскія гульні ў Лёндане ўступілі ў свае правы. Старт ім дала ўрачыстая цырымонія, якая позна ўначы фэерычна завяршылася на цэнтральнай алімпійскай арэне брытанскай сталіцы.