Чуткі, якія распаўсюджваліся пры канцы мінулага тыдня — пра тое, што ад 8 студзеня абменны курс нібыта перавысіць 14 000 рублёў за даляр, — ня спраўдзіліся. Наадварот, пасьля выходных рубель крыху ўмацаваўся. Тым ня меней экспэрты ўпэўненыя: ва ўмовах, у якіх цяпер знаходзіцца беларуская эканоміка, пагроза дэвальвацыі — рэальнасьць.