Разгортваецца скандал паміж уладамі Беларусі і Расеі вакол арышту генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра. Расея заявіла пра істотнае скарачэньне паставак нафты на беларускія НПЗ, прэтэнзіі да якасьці беларускіх малочных вырабаў выказаў галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка. Тым часам у Сьледчым камітэце Беларусі рыхтуюцца завесьці крымінальную справу на аднаго з расейскіх алігархаў Сулеймана Керымава, які зьяўляецца ўласьнікам найбольшага пакета акцый «Уралкалія».
За лета школьныя ўстановы ператварыліся ў агароджаныя рэзэрвацыі. Прынамсі, у гарадах, дзе сканцэнтраваная бальшыня вучняў краіны.
Ратаваць хакейную зборную Беларусі ад ганьбы на хатнім чэмпіянаце сьвету 2014 году з-за акіяну выкліканы Глен Хэнлан.
Затрыманыя падчас перадачы хабару супрацоўніцы Міністэрства юстыцыі Галіна Грышкавец і Натальля Беразоўская асабіста спрыялі пазбаўленьню ліцэнзіяў дзясятка адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў Плошчы-2010. Цяпер жа, як кажуць пацярпелыя юрысты, кваліфікаваная дапамога неабходная самім чыноўніцам.
Пра будоўлі з рысамі чучхэ — Ігар Карней. 500–600 даляраў, якія можна зарабіць у Беларусі, ужо не задавальняюць…
У офісе «Беларуськалія» — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў мінэральных угнаеньняў у сьвеце — адбылася прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва прадпрыемства.