Кацярына Кібальчыч, аўтарка сюжэтаў пра кандытатаў у прэзыдэнты Ўкраіны Юлію Цімашэнку і Пятра Парашэнку на расейскім Першым канале, трапіла ў прыцэл крытыкі за тое, што нібыта выконвае загад Крамля, паліваючы брудам украінскіх дэмакратаў.
Адна з найбольш вядомых беларускіх спартовак — плыўчыха Аляксандра Герасіменя — ня толькі дэманструе выбітныя вынікі ў басэйне.
Лідэр расейскай партыі «Заходні выбар», прадстаўнік першай лібэральнай хвалі палітыкаў пачатку 1990-х Канстанцін Баравы ў размове з карэспандэнтам Свабоды выказаў меркаваньне, што Масква найбліжэйшым часам сутыкнецца з нэгатыўнымі наступствамі ваеннай інтэрвэнцыі ў Крым.
Празь месяц у Малайзіі пройдзе чэмпіянат сьвету па муай-тай, на які выправіцца прадстаўнічая беларуская дэлегацыя. Байцы разьлічваюць істотна папоўніць і без таго багатую скарбонку мэдалёў, яшчэ больш умацаваўшы пазыцыі айчыннага тайбоксу на міжнароднай арэне.
Новыя крымскія ўлады канчаткова «зачысьцілі» інфармацыйную прастору ад украінскай прысутнасьці: адключанае вяшчаньне «мацерыковых» тэлеканалаў, радыёстанцыяў, ёсьць праблемы з дастаўкай друкаваных выданьняў.
Культавы беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» працягвае гастрольны тур па Ўкраіне з новым альбомам «Матрошка», нязьменна зьбіраючы поўныя залі прыхільнікаў. Практычна ўсе канцэрты пачынаюцца з выкананьня публікай дзяржаўнага гімну Ўкраіны, пасьля чаго ў справу ўступае Сяргей Міхалок і ягоная каманда.
Аляксандр Лукашэнка ў часе наведваньня авіяцыйнага рамонтнага заводу ў Баранавічах распарадзіўся арганізаваць у Беларусі вытворчасьць самалётаў і верталётаў.