Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Хоцімску Магілёўскай вобласьці.
1972—1973 гг. — інжынэр Казахскага аддзяленьня ЦНДІ "Праектстальканструкцыя" Дзяржбуду СССР у Алма-Аце.
1977 г. — скончыў асьпірантуру Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР.
1981 г. — кандыдат тэхнічных навук па спэцыяльнасьці "Ядзерныя энэргетычныя ўстаноўкі".
1991 г. — загадчык лябараторыі Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР.
1995 г. — загадчык лябараторыі Інстытуту праблем энэргетыкі НАН Беларусі.
1995 г. — доктар фізыка-матэматычных навук.
1995—1998 гг. — намесьнік дырэктара на навуковай працы Інстытуту праблем энэргетыкі НАН Беларусі.
2000 г. — прафэсар.
1998—2002 г. — дырэктар РУП "Белінвэстэнэргазьберажэньне".
2004 г. — загадчык лябараторыі Аб'яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў "Сосны" НАН Беларусі.
2004—2005 гг. — начальнік упраўленьня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
З 2005 г. узначальвае лябараторыю абсталяваньня ядзерных энэргетычных установак і рэсурсазьберагальных тэхналёгій Аб'яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў "Сосны" НАН Беларусі.
Беспартыйны, валодае ангельскай мовай. Удавец, мае двух сыноў і дачку.