З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Плятформа Рады Эўропы па садзейнічаньні абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў.
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
Перайменавалі населеныя пункты і раёны, якія мелі ў назвах прыкметы расейскай імпэрскай палітыкі або не адпавядалі стандартам дзяржаўнай мовы.
Затрымалі 5 грамадзян, у тым ліку «этнічных украінцаў».
Трапіць у Польшчу для беларусаў цяпер — выпрабаваньне. Содні чаканьня на мяжы, чэргі зь дзясяткаў аўтобусаў, праверкі тэлефонаў. Расказваем, што адбываецца.
У Вэнэсуэле выдалі ордэр на арышт Эдмунда Гансалеса паводле абвінавачаньня ў змове і падробцы дакумэнтаў.