Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) нанесла ўдар па паўднёвым прыгарадзе Бэйруту — сталіцы Лібану. У ЦАХАЛ заявілі, што ўдар быў «кропкавы».
100 найлепшых музэяў сьвету за год прымаюць амаль 180 мільёнаў наведнікаў. За год парыскі музэй Люўр наведвае больш за 9 мільёнаў чалавек. Гэта столькі ж, колькі жыве ў Беларусі. Яшчэ больш, 12 мільёнаў, наведалі за год тэатар «Брадвэй» у Нью-Ёрку.
Навошта хадзіць у музэі і тэатры? Ці не выкідаваньне гэта грошай у паветра, асабліва ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры».
Ізраільскі тэлеканал «Кан» апублікаваў дэталі з крымінальнай справы ізраільцяніна Моці Мамана, які абвінавачваецца ў працы на іранскую выведку.
Эўрапейскі парлямэнт прызнаў апазыцыянэра Эдмунда Гансалеса законным прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.
Летась у Беларусі зьліквідавалі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё», прыстасаваны для набажэнстваў будынак зьнесьлі. У 2022 годзе пасьля дробнага пажару закрылі Чырвоны касьцёл у Менску.
Палітоляг Вадзім Мажэйка ў інтэрвію Свабодзе выказаўся пра зварот палітвязьня, грамадзяніна ЗША і Беларусі Юрася Зянковіча да кандыдатаў на выбарах у ЗША Камалы Гарыс і Дональда Трампа, які паказалі па БТ у прапагандыскім фільме.
Telegram — адзін з самых папулярных мэсэнджараў у сьвеце. Паводле яго заснавальніка Паўла Дурава, да наступнага году кампанія плянуе давесьці колькасьць карыстальнікаў да 1 мільярда.