Кітайскі відэахостынг TikTok заблякаваў 37 акаўнтаў расейскай дзяржаўнай агенцыі Sputnik і профіль RT International.
Расейскія вайскоўцы ўвечары 21 верасьня нанесьлі ўдар авіяцыйнымі бомбамі па Харкаве і прыгарадзе. Параненыя больш за 20 чалавек, сярод іх дзеці, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Армія абароны Ізраілю паведаміла, што мінулае начы па ізраільскай тэрыторыі была выпушчаная больш як сотня ракет зь Лібану, большасьць зь іх былі перахопленыя.
Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся многія самыя важныя падзеі і жылі самыя вядомыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу, адкажыце на пытаньні тэсту.
У Канадзе зьявілася новае беларускае выдавецтва Grunwald, першай кнігай якога стала культавая аповесьць Максіма Гарэцкага «Дзьве душы» ў перакладзе на ангельскую.
Падзеі 22 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Знакаміты раман амэрыканскага пісьменьніка Эндзі Ўіра «Марсіянін» на беларускай мове выдалі адразу ў трох фарматах — папяровым, электронным і аўдыёфармаце.
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, якога нядаўна арыштавалі ў Францыі за пэрформанс на магіле Вінсэнта Ван Гога, але пасьля вызвалілі, зладзіў новую акцыю ў Парыжы, якую назваў Insemination («Асемяненьне»).