Дэмакратычная лідэрка Беларусі пачала візыт у ЗША з удзелу ў дэбатах аб палітвязьнях на палях Генэральнай Асамблеі ААН, арганізаваных дэлегацыяй Эўразьвязу супольна з Эстоніяй, Літвой, Гішпаніяй, Нямеччынай і Францыяй.
Якія рэпрэсіі зазнаюць родныя палітвязьняў у Беларусі? Як улады караюць за дапамогу родным за кратамі і робяць жыцьцё невыносным? Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская, якая была вымушаная эвакуавацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду па сваяках палітвязьняў.
Група незалежных экспэртаў па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі мае намер правесьці ўласнае незалежнае расьсьледаваньне іх парушэньняў і прадставіць у сакавіку 2025 году адпаведны даклад.
Карпарацыя Telegram будзе перадаваць праваахоўным органам краін сьвету на падставе іх афіцыйных запытаў IP-адрасы і нумары тэлефонаў карыстальнікаў аднайменнага мэсэнджара, якія будуць парушаць правілы карыстаньня Telegram, у прыватнасьці выкарыстоўваць пляцоўку для парушэньня заканадаўства.
Ізраіль заявіў, што сёньня, 23 верасьня, нанёс больш за трыста ўдараў па аб’ектах радыкальнай групоўкі «Хэзбала» на поўдні Лібану.
Нягледзячы на тое, што палітычная сытуацыя для нямецкага канцлера Оляфа Шольца застаецца складанай, ён можа ўздыхнуць зь некаторай палёгкай пасьля выбараў у Брандэнбургу 22 верасьня, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Рэпрэсіі ўзмацніліся, адзначае кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.
Двухпавярховыя ложкі, скутэры ў пакоі, забарона гатаваць. Свабода пагаварыла зь беларусамі, якія жывуць у лягерах для ўцекачоў за мяжой, пра ўмовы пражываньня.