Раней стала вядома, што дэпутат парлямэнту зямлі Саксонія ад праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ёрг Дорнаў некалькі разоў наведваў Беларусь і ўтаіў свой удзел у беларускай ТАА «Цыбулька Бел».
Падзеі 24 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Амэрыканец Раян Рут, якога падазраюць у замаху на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа, прызнаў у загадзя напісанай запісцы, што ён плянаваў напад і нават прадказаў яго правал. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнце, які пракуроры падалі суду.
Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала сваіх сяброў і прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага зваротамі да сэнатараў і канргэсмэнаў за заклікам дамагацца яго вызваленьня.
Лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу (CDU) Фрыдрых Мэрц афіцыйна стаў кандыдатам на пасаду канцлера Нямеччыны ад апазыцыйнага блёку CDU/CSU. Кіраўніцтва абедзьвюх партый пацьвердзіла рашэньне, прынятае на мінулым тыдні старшынямі CDU і Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу.
Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падчас Генасамблеі ААН у Н’ю-Ёрку абмеркаваў зь іншымі палітыкамі ЭЗ пытаньне вызваленьня беларускіх палітвязьняў і стаўленьне да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўска Людміла Краскоўская, якая была вымушаная эвакуявацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду супраць сваякоў палітвязьняў.
«Плян перамогі», які прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мае намер прадставіць у ходзе візыту ў ЗША на гэтым тыдні прэзыдэнту Злучаных Штатаў Джо Байдэну і іншым сусьветным лідэрам, у першую чаргу прадугледжвае наданьне Ўкраіне доўгатэрміновых гарантыяў падтрымкі з боку Захаду.
Якія рэпрэсіі зазнаюць сем'і палітвязьняў? Як улады караюць за дапамогу родным за кратамі? Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская, якая была вымушаная эвакуавацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду па сваяках палітвязьняў.