Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы (VSD) прызнаў ненадзейнай адну з найбуйнейшых кампаній Garsų pasaulis, якая, сярод іншага, друкавала літоўскія пашпарты і зьбіралася друкаваць «пашпарты Новай Беларусі». Раней фірму падазравалі ў супрацоўніцтве з рэжымам Лукашэнкі.