У 2024 годзе Эстонія адмовіла 70% расейцаў і беларусаў, якія падалі заяўкі аб падаўжэньні лічбавага рэзыдэнцтва, паведамляе эстонскае тэлебачаньне са спасылкай на Дэпартамэнт паліцыі і ведамства памежнай аховы краіны.
11 з 35 прыватных пансіянатаў Беларусі не прайшлі праверкі Мінпрацы — яны зачыненыя або прыпынілі сваю дзейнасьць самастойна ці па рашэньні суду на падставе прадпісаньняў афіцыйных органаў.
У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расея пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю — гэта прадугледжана ў праекце абноўленай рэдакцыі ядзернай дактрыны Расеі. Яе анансаваў Уладзімір Пуцін.
У крымінальнай справе пра напад на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава, якую расьсьледуюць у Польшчы, восем абвінавачаных, адзін зь іх — беларус.
У Тбілісі зьявіліся новыя перадвыбарныя банэры кіроўнай партыі «Грузінская мара»: на іх выявы гарадоў, зьнішчаных у выніку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
У верасьні ў Беларусі затымалі сама меней 8 транспэрсон і каля дзясятка прадстаўнікоў супольнасьці ЛГБТК+. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў арганізацыі падтрымкі трансгендэрных людзей TG House Belarus.