Прэзэнтацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта другое выданьне атлясу, першае было 22 гады таму.
У Беларусі хочуць распрацаваць сваю апэрацыйную сыстэму і офісны пакет. Нібыта ўжо распрацавалі свой Youtube. Але дзяржаўныя органы трацяць грошы на заходні софт. Расказваем, як гэта адбываецца і ці ёсьць альтэрнатыва.
У выніку расейскіх абстрэлаў у ноч на 30 верасьня ва Ўкраіне загінулі чатыры асобы і яшчэ 21 чалавек паранены.
Руслана арыштавалі ў лістападзе 2020 году за пратэст у памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Тады Руслан прайшоў амаль праз увесь Салігорск зь бел-чырвона-белым сьцягам, чым і стаў вядомым.
«Галоўным інтарэсам» Захаду зьяўляецца «захаваньне дамінаваньня на плянэце», — заявіў міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы на 79-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.
У выніку атакі загінулі чатыры асобы, 16 чалавек пацярпелі.
На першы погляд, ня самае дарэчнае сёньня пытаньне — «Ці палітык Марыя Калесьнікава?» — выклікала ўсплёск эмоцыяў у сеціве ды прымусіла пільней угледзецца ў беларускую сытуацыю як дома, так і за мяжой; як ва ўладзе, так і ў апазыцыі.
Навіну апублікавалі 23 гадзіны таму на сапраўдным сайце БДТРК tvr.by, але ён называецца як news.by.
Ультраправыя перамаглі кансэрватараў.
Некаторым беларусам вяртаньне на радзіму каштуе дорага — да 10 гадоў зьняволеньня. Але людзі працягваюць ехаць у Беларусь і трапляюць за краты. Чаму так адбываецца?