Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны – гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія ў камэнтарах на Ютубе абмяркоўваюць гледачы і слухачы Свабоды, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Падзеі 2 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
За студзень — жнівень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 11,07% работнікаў больш, чым нанялі — 481 500 супраць 433 500, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Праца Беларускай АЭС выглядае «адпаведнай усім узгодненым на міжнародным узроўні стандартам ядзернай бясьпекі», заявіў генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі пасьля візыту на станцыю 1 кастрычніка.
Упраўленьне Высокага камісара ААН у правах чалавека (УВКПЧ) задакумэнтавала з сакавіка 2023 году гібель дзесяці ўкраінскіх вайскоўцаў і аднаго мэдыка (усе мужчыны) у расейскім палоне з прычыны катаваньняў, дрэнных умоваў або неналежнага мэдычнага догляду.
У МЗС Нямеччыны заявілі, што правяраюць інфармацыю аб выкарыстаньні працы палітвязьняў пад Лідай на цыбульнай плянтацыі нямецкага бізнэсоўца, дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў.
Страляніна ў Яфе імаверна зьяўляецца тэрактам, піша The Times of Israel са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС?