Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск 15 кастрычніка на пасяджэньні ўрада прадставіць міграцыйную стратэгію Польшчы, адным з элемэнтаў якой стане часовае, тэрытарыяльнае прыпыненьне права на прытулак.
За першую дэкаду кастрычніка суседнія краіны ЭЗ прадухілілі 710 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу зь беларускай тэрыторыі — на 39,6% менш, чым 1–10 верасьня (1.175), і на 60% менш, чым 1–10 кастрычніка 2023 года (1.774), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных іх памежных службаў.
21 кастрычніка ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць 48-гадовага Валерыя Мефадзіенку, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Справу будзе разглядаць судзьдзя Юры Урбан.
Суд у Тбілісі аштрафаваў тры грузінскія тэлеканалы за адмову разьмяшчаць у эфіры перадвыбарчы ролік кіруючай партыі «Грузінская мара», у якім былі кадры разбураных у выніку вайны будынкаў ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе расейская служба ВВС.
Плянам разьвіцьця Гомельскай вобласьці пацікавіўся ў старшыні аблвыканкама Івана Крупко Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня гарадзкога пасёлка Карма, дзе 12 кастрычніка праходзіць фэстываль-кірмаш «Дажынкі-2024».
Парлямэнт Партугаліі ўхваліў законапраект аб стварэньні гуманітарнай візы, паведаміла газэта Correio da Manhã.
Нягледзячы на «сучасную трансфармацыю сьветапарадку», грамадзяне Беларусі і Гішпаніі застануцца «прыхільнікамі самастойнага і незалежнага шляху разьвіцьця, носьбітамі традыцыйных каштоўнасьцей», у прыватнасці «міру, сям’і і стваральнай працы на карысць Айчыны», заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Расейскае войска ў ноч на 12 кастрычніка ўдарыла па Запарожжы, пацярпелі тры чалавекі: жанчыны 55 і 22 гадоў і 11-гадовая дзяўчынка. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Кампанія Boeing скароціць 17 тысяч працоўных месцаў, што складае 10% ад агульнай колькасьці яе супрацоўнікаў па ўсім сьвеце, і на год адкладзе першую пастаўку самалёта 777X.