Украіна ў будучыні далучыцца да NATO і стане 33-м ці 34-м сябрам Паўночнаатлянтычнага альянсу, заявіў на сустрэчы міністраў абароны краінаў NATO 17 кастрычніка ў Брусэлі генэральны сакратар альянсу Марк Рутэ.
Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.
Літва сутыкаецца са спэцыфічным выклікам, зьвязаным з гібрыднымі атакамі з боку Беларусі, інструмэнталізацыяй нелегальнай міграцыі, заявіў перад адкрыцьцём саміту ЭЗ 17 кастрычніка ў Брусэлі прэзыдэнт гэтай балтыйскай дзяржавы Гітанас Наўседа.
Праваабаронцу Насту Лойку пасьля допыту ў менскім судзе зноў зьмясьцілі ў гомельскую калёнію.
Маладзён заявіў, што пойдзе да псыхоляга.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк прааналізаваў, ці мае Ўкраіна шанец на падтрымку свайго пляну перамогі.
Міністар абароны ЗША Лойд Остын заявіў, што на складах захоўваліся кампанэнты зброі, якія хусіты выкарыстоўваюць для ўдараў па цывільных і вайсковых суднах.
«Вільня наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі гадоў можна ўсё часьцей пачуць ад атачэньня Лукашэнкі. Ня верыце? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць.
З заявай выступіў новы генэральны сакратар альянсу Марк Рутэ.
Кіеў патрабуе жорсткага адказу маштабаваньню расейскай агрэсіі.