У Пэнтагоне заявілі, што амэрыканскія вайскоўцы ня ўдзельнічалі ў ізраільскай апэрацыі, у выніку якой быў забіты лідэр ХАМАС Ях’я Сінвар.
У Беларусі не камэнтуюць.
На мінулым тыдні ўлады Польшчы анулявалі дзеяньне польскага пашпарта Шмыта. На радзіме супраць яго завялі крымінальную справу.
Падзеі 18 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд крымінальную справу нябожчыка Канстанціна Смоўскага, якога абвінавачваюць паводле арт. 127 Крымінальнага кодэксу (генацыд), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога праз удзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі выслалі на радзіму, прыехаў у Літву па гуманітарнай візе. Дэпартамэнт міграцыі Літвы першапачаткова адмовіў яму ў выдачы ДНЖ, але днямі зьмяніў сваё рашэньне.
Суд у Душанбэ асудзіў лідэра апазыцыйнага руху «Група 24» Сухроба Зафара на 30 гадоў пазбаўленьня волі, а ягонага паплечніка Насімджона Шарыфава — на 20 гадоў, паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода з спасылкай на дзьве крыніцы.
Якія шанцы на рэалізацыю «пляну перамогі», агучанага прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у выступе ў Вярхоўнай Радзе? Што можна лічыць перамогай для Ўкраіны? Хто ў Кіеве ўключае Беларусь у «вось зла»? Ці разглядаюць украінскія палітыкі і аналітыкі Лукашэнку толькі як марыянэтку Крамля?