Прэзыдэнт Украіны зноў падкрэсьліў, што справядлівага міру ва Ўкраіне можна дасягнуць толькі на аснове Статуту ААН.
Фінляндыя пачала паступова закрываць пункты пропуску на мяжы з Расеяй зь лістапада 2023 году празь вялікі паток мігрантаў з краін Афрыкі і Блізкага Ўсходу.
Мэта групы — аб’яднаць найбольш важныя краіны сьвету, якія не належаць да «Вялікай сямёркі» краінаў, што традыцыйна мелі найбольш разьвітую эканоміку.
Дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзыдэнты трэба падаць не пазьней за 1 лістапада.
Вялікая Брытанія і Нямеччына ў сераду падпісалі пагадненьне ў сфэры абароны, абавязаўшыся супрацоўнічаць у правядзеньні вучэньняў на ўсходнім флангу NATO і падкрэсьліўшы неабходнасьць забясьпечыць самаабарону Эўропы ва ўмовах магчымай эскаляцыі вайны ва Ўкраіне.
З дапамогай датэрміновага перавыбраньня Лукашэнкі рэжым паспрабуе нэўтралізаваць пляны апазыцыі, «перагарнуць старонку» ў адносінах з Захадам. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч
Навошта Лукашэнку спатрэбілася выказацца цяпер у інтэрвію ВВС? Чаму ён так доўга не пацьвярджаў, што пойдзе на выбары 2025 году? Якіх зьменаў у беларускай палітыцы можна чакаць пасьля 26 студзеня 2025 году?
З дапамогай агенцыі «Эўрапол» польскі бок затрымаў людзей, якія дапамагалі перапраўляць мігрантаў далей на захад Эўропы.
На папярэднім пасяджэньні сплянуюць ход працэсу і парадак выкананьня пэўных працэсуальных дзеяньняў, аднак гэта яшчэ не фактычны пачатак суду. Першыя слуханьні, якія пройдуць у закрытым рэжыме прызначаныя на 4 і 17 сьнежня.
Тэрмін вынесьлі за спробу зьнішчэньня маёмасьці грамадзка небясьпечным спосабам і спробу ўцёкаў з-пад арышту.