Праваабаронцы цэнтру «Вясна» паведамляюць, што затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі, і гэта, паводле іх, выглядае як сплянаваная акцыя запалохваньня перад выбарамі 2025 году.
Новая міграцыйная стратэгія польскай дзяржавы не закране «абсалютную большасьць беларусаў», якія «легалізаваліся або плянуюць легалізавацца» ў краіне, заявіў кіраўнік Упраўленьня па справах замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч на сустрэчы з намесьнікам старшыні АПК, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
Беларусы расказалі Свабодзе, чаго ім не хапае з тавараў пасьля ўвядзеньня санкцый. Заходнія тавары яшчэ можна набыць, але яны сталі даражэйшыя, а выбар меншы. Скараціўся рынак заходніх аўтамабіляў, падаражэлі пампэрсы, кава, шакаляд.
Пры крушэньні вайсковага гелікоптэра Мі-24 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) 30 кастрычніка загінулі двое грамадзян Беларусі, а не адзін, як паведамлялася раней.
Дэмакратычная партыя Батсваны пацярпела паразу на парлямэнцкіх выбарах упершыню за 58 гадоў.
Аляксандар Атрошчанкаў, аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform.by, разважае пра тое, якую ролю будуць выконваць кандыдаты, дапушчаныя на выбары ў якасьці супернікаў Лукашэнкі, і прагназуе, пра што яны будуць гаварыць падчас агітацыйнай кампаніі.
Брытанскі журналіст і аналітык Эдвард Лукас, які спэцыялізуецца ў пытаньнях бясьпекі і геапалітыкі, адказаў на пытаньні Грузінскай службы Радыё Свабода пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі 26 кастрычніка.
Акторы Максім Брагінец, Зьміцер Давідовіч і Арцём Курэнь звольненыя з Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД), паведамляе «Наша Ніва», спасылаючыся на некалькі крыніцаў з тэатральных колаў.
Два аўстралійскія матэматыкі абверглі старую тэарэму, што калі б ёй далі бясконцую колькасьць часу, малпа, націскаючы клявішы на друкарцы, урэшце напісала б поўны збор твораў Уільяма Шэксьпіра.
Першы стрым пасьля вызваленьня з калёніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.