Палітоляг Галія Ібрагімава аналізуе вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Малдове, расказвае, як у Кішынёве ўспрынялі паводзіны афіцыйнага Менску падчас малдоўскай выбарчай кампаніі, і тлумачыць, чаму другое прэзыдэнцтва Маі Санду будзе вельмі няпростае.
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Максім Рыжанкоў паведаміў пра будучую вялікую ратацыю сярод беларускіх дыпляматаў за мяжой, а Лукашэнка казаў пра «здраднікаў» у МЗС.
Чалец гарадзкой рады Салечніцкага раёну Літвы Тадэвуш Рудзіс паехаў у Беларусь з групай фэрмэраў, паколькі хацеў агледзець трактарны завод.
У распараджэньне праекту «Система» трапілі першыя прапановы Расеі па мірнай дамове з Украінай, складзеныя неўзабаве пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ў 2022 годзе і перададзеныя на перамовах у Беларусі.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Расея з пачатку 2024 года дала грамадзянства 3344 замежнікам на падставе ўказу кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, які дазволіў выдаваць пашпарты ўдзельнікам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і іх сямейнікам.
Міністэрства ўнутраных спраў унесла зьмены ў прынятую 24 гады таму пастанову № 174, якая зацьвярджае Правілы ўнутранага распарадку папраўчых устаноў.
Гэта адбылося пасьля ўзмацненьня жорсткасьці правілаў экспартнага кантролю, зьвязанага з магчымасьцю выкарыстоўваць станкі ў ваенных мэтах.
Аляксандар Лукашэнка прыдумаў новую схему, каб павялічыць рэнтабэльнасьць беларускага прадпрыемства.
У Беларусі закрылася адна з найбуйнейшых моўных школ Streamline. Але гэта не адзіны выпадак. На пачатку году стала вядома пра больш за 10 закрытых устаноў, дзе вучылі польскай мове. Свабода пагаварыла з дырэктарам адной з закрытых школ, а таксама былой выкладчыцай