Беларуска пасьля некалькіх спроб выехаць з Украіны сама прыйшла ў міграцыйныя органы па дапамогу ў вяртаньні ў Беларусь.
Як чакаецца, вынік прэзыдэнцкіх выбараў у сямі «хісткіх штатах» вызначаць зыход змаганьня паміж былым прэзыдэнтам Дональдам Трампам, кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі, і віцэ-прэзыдэнткай Камалай Гарыс, кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі.
З 2020 году як мінімум 1838 беларускіх грамадзкіх аб’яднаньняў, устаноў, асацыяцый ці фондаў было ліквідавана ці знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.
А ў Маскву зь візытам прыбыла міністарка замежных спраў КНДР Сон Хі.
Супрацоўнікі выведкі і бясьпекі ЗША абвінавацілі Расею і Іран у нарошчваньні кібэратак і кампаній дэзынфармацыі, каб пасеяць разлад, калі амэрыканцы адправяцца на выбарчыя ўчасткі 5 лістапада галасаваць на напружаных прэзыдэнцкіх выбарах.
У выніку расейскага абстрэлу вайсковага аэрадрому ў Івана-Франкоўску ў 2022 годзе загарэўся склад з палівам, загінуў адзін чалавек, атрымалі раненьні тры вайскоўцы і дзьве цывільныя супрацоўніцы аэрадрому.
Суд вынес прысуд Аскеру Алахвердзіеву.
На 12 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца пасяджэньне паводле пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя садзейнічаньня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», вынікае з раскладу пасяджэньняў.
4 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала апошнія ініцыятыўныя групы для збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзыдэнты. Расказваем, хто гэтыя людзі.
Падзеі 5 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.