Раней Ігар Карпенка заяўляў аб непрынцыповасьці прысутнасьці на выбарах у Беларусі міжнародных назіральнікаў.
Беларускі апазыцыйны палітык, старшы палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі выказаў свае думкі пра тое, чаму ня варта зьдзіўляцца перамозе Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Дэмакратычныя сілы Беларусі ў добрых стасунках з Рэспубліканскай партыяй ЗША, заявіла Сьвятлана Ціханоўская падчас брыфінгу на Сусьветным форуме за дэмакратыю ў францускім Страсбуры.
Сустрэчы Лігі канфэрэнцый, на якую беларусаў заклікалі прыходзіць з нацыянальнай сымболікай, няма ў праграме тэлеканала СТВ.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у парлямэнцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька тлумачыць імаверную перамогу Дональда Трампа тым, што яму спрыяў час правядзеньня выбараў.
Дональд Трамп апярэдзіў прадстаўніцу дэмакратаў Камалу Гарыс.
У Беларусі падлеткаў асуджаюць на тэрміны па 10 гадоў. Свабода пагаварыла з псыхолягам і былым міліцыянтам, чаму так адбываецца і як зьняволеньне мяняе маладых людзей.
5 лістапада на тэрыторыі Курскай вобласьці працягваліся абмежаваныя баі, але ні ўкраінскія, ні расейскія сілы не заяўлялі і не пацьвярджалі правядзеньня наступу.