Беларусы Даніі пачынаючы з 8 лістапада змогуць атрымліваць пашпарты замежнікаў, паведаміла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
7 лістапада Аляксандар Лукашэнка памілаваў яшчэ 31 чалавека, асуджанага паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
7 лістапада Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША падчас наведваньня чэмпіянату па колцы дроваў сярод журналістаў.
У Будапэшце праходзіць саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці. Гэтая арганізацыя, створаная пасьля расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе, аб’ядноўвае амаль усе краіны Эўропы, а таксама Паўднёвага Каўказу, за выключэньнем Расеі і Беларусі.
Апошні тыдзень у розных гарадах Горадзенскай вобласьці праходзяць масавыя і жорсткія затрыманьні і ператрусы. Асабліва актыўна сілавікі «працуюць» у Смаргонях і Слоніме, паведамляюць праваабаронцы.
Расея плянуе значна ўзмацніць правілы рэгулявання даходаў, атрыманых асобамі, якіх лічаць «іншаземнымі агентамі», а таксама тых, хто нэгатыўна выказваецца пра РФ пасьля ад’езду з краіны, заявіў старшыня расейскага парлямэнту Вячаслаў Валодзін.
Дакумэнт могуць аспрэчыць у судзе.
6 лістапада лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў Страсбуры правяла сустрэчы з Генэральным сакратаром Рады Эўропы Аленам Бэрсэ, прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэадорасам Русопуласам, адкрыла беларускую выставу выцінанак ў Палацы Эўропы і выступіла на Ўсясьветным форуме за дэмакратыю.