Літва была падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.
Аналітычная справаздача аб утварэньні тэрытарыяльных выбарчых камісій падрыхтаваная кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
У Беларусі Літва працягвае купляць адзеньне, мэблю, садавіну, гародніну і арэхі.
Наперадзе сустрэча нацыянальных зборных у Лізе нацый.
Ва Ўкраіне затрымалі чалавека, які арганізоўваў перапраўленьне за мяжу ўхілістаў ад мабілізацыі. Перад гэтым ён расказаў БТ, як працуе.
З 12 па 20 лістапада суды разгледзяць дзевяць пазоваў дзяржаўных органаў аб ліквідацыі або прыпыненьні дзейнасьці спартовых арганізацый, у тым ліку шасьці фэдэрацый.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер намінаваць сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара.
З-пад завалаў жылога пяціпавярховага дома ў Крывым Рогу, у які 11 лістапада ўдарыла расейская балістычная ракета, дасталі целы жанчыны і яе траіх дзяцей, паведамляюць мясцовыя ўлады.
У Беларусі працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.
Згодна з прагнозамі агенцтва Decision Desk HQ, Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.