Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясьцілі пераможцаў і ляўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча 2024 году за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зьняволеныя.
Дадатковым пытаньнем на парадку дня стаяла «прасоўваньне рэгіянальнай супрацы».
У межах гэтай кампаніі будуць праходзіць сустрэчы ў працоўных калектывах і навучальных установах.
Першага лістапада беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў калёніі ў Магілёве памёр 22-гадовы грамадзянін Расеі, ураджэнец Алтая Дзьмітрый Шлетгаўэр. У пасьведчаньні аб сьмерці напісалі «мэханічная асьфіксія».
За аграсядзібу на трох чалавек на навагоднія сьвяты просяць каля 2200 рублёў, за сьвята ў рэстарацыі — каля 400. Расказваем пра сёлетнія навагоднія цэны ў Беларусі.
У ведамстве запэўніваюць, што паставілі вытворчасьць бесьпілётнікаў «на паток».
Белгідрамэт папярэдзіў аб пагаршэньні ўмоў надвор’я і галалёду на асобных участках дарог.
Ад 7 лістапада да 6 сьнежня ў Беларусі ідзе збор подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Некалькі чалавек на ўмовах ананімнасьці расказалі Свабодзе, як адбываецца гэты працэс на практыцы.
Расейскія вайсковыя сілы на Касьпійскім моры і вакол яго, імаверна, абстрэльваюць Украіну.
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна аналізуе, якія прычыны ўплываюць на падзеньне курсу беларускага рубля, і тлумачыць, чаму налета ня варта чакаць істотнага эканамічнага росту.