Міністэрства юстыцыі, іншыя кампэтэнтныя органы і суды Ўкраіны не супрацоўнічаюць зь Беларусьсю ў пытаньнях прававой дапамогі і экстрадыцыі ў цывільных і крымінальных справах.
Беларускія ўлады прыпынілі ўдзел ва «Ўсходнім партнэрстве» ў чэрвені 2021 году ў адказ на новыя заходнія санкцыі, уведзеныя пасьля вымушанай пасадкі ў Менску самалёта ірляндзкай авіякампаніі Ryanair.
У Бабруйску 20 лістапада пачнецца суд над палітзьняволеным блогерам Паўлам Сьпірыным, які ўжо чатыры гады і два месяцы ўтрымліваецца ў зьняволеньні.
Два з паловай гады вайны найцяжэйшым чынам адбіліся на экалягічным становішчы месцаў, дзе ішлі баі і якія былі акупаваны расейскім войскам.
Супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы прыйшлі 20 лістапада ў рэдакцыю тэлеканалу «Белсат».
Выступ беларускай дэмакратычнай лідэркі адбыўся празь відэасувязь, у Сэрбію Ціханоўская не паляцела.
20 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Пятае запар.
«Усебеларускі народны сход» задумваўся Аляксандрам Лукашэнкам як мэханізм транзыту ўлады. Але, паколькі сыходзіць Лукашэнка перадумаў, то ўзьнікла праблема: што рабіць з ужо створаным УНС?
Калегія адвакатаў Нью-Ёрку (ЗША) выказала «сур’ёзную заклапочанасьць» у сувязі з працяглымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі, асабліва «сыстэматычным жорсткім абыходжаньнем з палітычнымі зьняволенымі».