22 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Сёмае запар.
Аляксандар Лукашэнка прыгразіў, што ў выпадку масавых акцыяў пратэсту, аналягічных тым, што адбыліся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе, цалкам адключыць інтэрнэт.
Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, дзе праводзіць сустрэчу з студэнтамі адразу некалькіх навучальных устаноў — Акадэміі кіраваньня, БДУ, БДЭУ, БДПУ і Міжнароднага ўнівэрсытэту «МІТСО».
22 лістапада Іран заявіў, што пачне ўстаноўку сэрыі «новых і палепшаных» цэнтрыфуг для ўзбагачэньня ўрану, у адказ на рэзалюцыю, прынятую атамным органам ААН, якая крытыкуе Тэгеран.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе дзіўныя павароты з патэнцыйнымі «кандыдатамі» на прэзыдэнта і нэгатыўна адказвае на пытаньне, ці зьменіць гэтая кампанія стаўленьне Захаду да Лукашэнкі.
Дональд Трамп вылучыў Пэм Бондзі на пасаду генпракурора ЗША пасля адмовы Мэта Гетца ад гэтай пасады.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) зьвярнулі ўвагу на ўмацаваньне Расеяй супрацьпаветранай абароны (СПА) пад Менскам.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Сьпявак, кандыдат навук Дзьмітры Нікановіч у 2020-м падтрымаў пратэсты, а праз 2 гады вымушаны быў звольніцца і эміграваць. У Варшаўскім унівэрсытэце піша навуковую працу “Вобраз Польшчы і палякаў у беларускай прапагандзе”. А таксама займаецца музычнай кар'ерай.
Народным дэпутатам Украіны рэкамэндавалі не прыяжджаць ва ўрадавы квартал 22 лістапада праз пагрозу абстрэлу цэнтру Кіева.