Штогадовая канфэрэнцыя ААН па клімаце (COP29) у Баку афіцыйна завяршылася.
Па рашэньні ўласьніка ліквідуюць Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Захады падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з матэрыяламі супраць рэжыму Лукашэнкі, магчымасьць выдачы ордэру на яго арышт абмеркавалі Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Канады Мэлані Жалі.
У падтрымку вылучэньня Лукашэнкі сабралі больш 1,7 млн подпісаў. Так сьвярджае сам Лукашэнка. Яшчэ 32 палітычныя зьняволеныя выйшлі на волю. Усебеларускі народны сход вырашылі пакуль «замарозіць», каб ня блытаўся пад нагамі. Палітычныя вынікі тыдня камэнтуе Валер Карбалевіч.
Лукашэнку яўна трывожыць тое, што ў сьвеце яго перастаюць успрымаць як самастойную палітычную фігуру, здольную прымаць рашэньні, адрозныя ад тых, якія надыктоўвае Пуцін і якія хоць бы ў драбніцах не супадалі б з рэчышчам расейскай палітыкі.
Падзеі 23 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
З Украіны ў Расею празь Беларусь вярнуліся 46 жыхароў Курскай вобласьці, паведамляе тэлеграм-канал упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ Тацяны Маскальковай.
Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджае, што балістычная ракета, якую расейскія войскі ў ноч на 21 лістапада выкарыстоўвалі для ўдару па горадзе Дняпро, верагодна, уваходзіла ў склад мабільнага ракетнага комплексу «Кедр».
Прэзыдэнт Расеі заявіў, што новая расейская ракета сярэдняй далёкасьці, здольная несьці ядзерную зброю, будзе працягваць праходзіць выпрабаваньні, уключаючы баявыя ўмовы, як гэта адбылося на гэтым тыдні падчас удару па Ўкраіне.