Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс аналізуе, як і на якіх умовах можа скончыцца вайна ва Ўкраіне, і заяўляе, што магчымасьцяў для геапалітычнага развароту ў Лукашэнкі больш няма.
Лідэрка беларускай апазыцыі ў выгнаньні параіла грамадзянам, якія засталіся на радзіме, не пратэставаць супраць выбараў у студзені, хоць галасаваньне зьяўляецца «рытуалам, прызначаным для наданьня фальшывай легітымнасьці Лукашэнку».
Апазыцыя заклікала правесьці масавыя акцыі пратэсту ў Ісламабадзе з патрабаваньнем вызваліць зьняволенага былога прэм’ер-міністра, пасьля таго як сілы бясьпекі пачалі апэрацыю ў сталіцы, арыштаваўшы сотні людзей.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі пра візыт у Віетнам першага намесьніка начальніка тылу Ўзброеных сіл Беларусі — начальніка штабу тылу Аляксандра Масолава.
Кэлін Джарджэску, малавядомы ультраправы палітык, выкарыстоўваў TikTok для распаўсюджваньня сваіх антыэўразьвязаўскіх і антынатаўскіх ідэй, што дазволіла яму атрымаць перамогу ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі.
Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з начальнікам штабу сухапутных войскаў Узброеных сіл Пакістану (камандуючым пакістанскай арміяй) Асімам Мунірам.
У гадавіну Слуцкага паўстаньня супраць бальшавікоў старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла заклікала да міжнароднага прызнаньня правоў вэтэранаў змаганьня з Крамлём і іх сем’яў і ўзнагародзіла мэдалямі добраахвотнікаў і выбітных беларусаў.
Лідэр кіроўнай партыі ў Грузіі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі абвясьціў аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты колішняга футбаліста Міхэіла Кавэлашвілі.
У Расеі сьцьвярджаюць, што іхныя войскі прасоўваюцца ўглыб тэрыторыі Ўкраіны з найбольшай хуткасьцю з пачатку поўнамаштабнай вайны ў лютым 2022 году.
Пратэсты супраць прарасейскага кандыдата ў прэзыдэнты Румыніі выходзяць за межы Бухарэста.