У прынятай 28 лістапада рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Ўкраіне эўрадэпутаты заклікалі дзяржавы-чальцы ЭЗ «пашырыць і ўзмацніць» санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі за падтрымку Расеі ў яе вайне супраць Украіны.
За рысай беднасьці ў Беларусі жыве 3,5% насельніцтва, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта каля 320 тысяч чалавек.
Канстытуцыйны суд Румыніі 28 лістапада пастанавіў пералічыць вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у краіне. Суд адклаў рашэньне аб зацьвярджэньні вынікаў галасаваньня, паведамляе Румынская служба Радыё Свабода.
Эўрапарлямэнт зацьвердзіў рэзалюцыю, якая не прызнае вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі і заклікае да незалежнага, міжнароднага і празрыстага расьсьледаваньня абвінавачаньняў у маніпуляцыях з вынікамі галасаваньня 26 кастрычніка, а таксама да правядзеньня новых выбараў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Суд у Познані вырашыў, што 28-гадовага беларуса Дзьмітрыя Плескачова нельга выдаваць у Беларусь. Пра гэта Свабодзе расказаў сам Дзьмітры Плескачоў.
З 30 кастрычніка тэлеграм-канал сілавікоў, дзе публікаваліся так званыя «пакаяльныя відэа», больш не паказвае затрыманых людзей. Праваабаронцы таксама заўважылі, што зьвестак пра палітычна матываваныя працэсы стала менш у раскладах судоў.
У Беларусі пражывае больш за 549 тысяч людзей з інваліднасьцю, гэта 6% насельніцтва краіны, паведаміла на прэс-канфэрэнцыі 28 лістапада ў Менску намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.