Пасол Отар Бэрдзэнішвілі выступіў і супраць гвалту, які выкарысталі ўлады для разгону пратэстоўцаў, і выказаў удзельнікам акцый сваю салідарнасьць.
У Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) правялі ініцыяваную Ўкраінай спэцыяльную сэсію ў сувязі з выкарыстаньнем Расеяй балістычнай ракеты «Арэшнік» па горадзе Дніпро 21 лістапада.
У чарзе на выезд зь Беларусі ў суседнія краіны Эўрапейскага зьвязу а 10-й гадзіне раніцы 29 лістапада знаходзілася 2229 грузавых аўтамабіляў.
Эканаміст Уладзімер Кавалкін аналізуе, што адбываецца з курсам беларускага рубля, і дае свой адказ на пытаньне, ці сапраўды ўлады будуць прызначаць сілавікоў кіраваць прыватнымі прадпрыемствамі.
У выніку апошняй расейскай атакі на энэргетыку Ўкраіны атамныя электрастанцыі зьнізілі магутнасьць працы. Па ўсёй краіне ўвялі графікі адключэньня электраэнэргіі.
Усе трое амэрыканцаў — Марк Сьвідан, Кай Лі і Джон Люн — былі прызнаныя ўрадам ЗША несправядліва затрыманымі.
Кансультацыі Канады зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі «пацьвердзілі агульнае бачаньне свабоднай і дэмакратычнай Беларусі — свабоднай ад прыгнёту, карупцыі і ўмяшаньня».
Пасьля заявы прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Кабахідзэ пра згортваньне эўраінтэграцыі краіны ў Грузіі з новай сілай пачаліся антыўрадавыя пратэсты. Улады адказалі сілавым разгонам.
Даляр у беларускіх абменьніках зноў падаражэў. Курс амэрыканскай валюты расьце кожныя таргі, пачынаючы з 11 лістапада. Расказваем, чаму гэта адбываецца і ад чаго залежалі скачкі курсу апошнія 10 гадоў.
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі.