Прадпрыемства аднавіла працу і ўжо пералічыла ў дзяржаўны бюджэт першы гарантыйны плацеж, сьцьвярджаюць украінскія ўлады.
У Парыжы пасьля пяцігадовай рэстаўрацыі ўпершыню адчыніў свае дзьверы сабор Нотр-Дам. У яго аднаўленьні пасьля пажару 2019 годe бралі ўдзел больш за 1300 будаўнікоў і рамесьнікаў з усяго сьвету. Яны сталі яго першымі ганаровымі гасьцямі.
Сужэнцаў прызналі палітвязьнямі.
Гэта другая справа супраць палітыка — у ліпені 2022-га яго пакаралі 7 гадамі калёніі ў справе аб «фэйках» пра вайну з Украінай.
Парлямэнт Аўстраліі прыняў закон аб забароне сацыяльных сетак да 16 гадоў.
Амэрыканская валюта патаньнела на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада.
У Рэчыцы пад пагрозай дэпартацыі апынулася 30-гадовая грамадзянка Грузіі Цыра Прыйма.
Беларускія выбары — гэта цікавы палітычны фэномэн. У Беларусі няма выбараў у звыклым для ўсяго астатняга сьвету разуменьні гэтага слова. Гэты працэс нават нельга назваць фальсыфікацыямі ў звычайным сэнсе. Тут ствараецца проста нейкі паралельны сьвет падману і хлусьні.
Тарпанападобныя коні спрыяюць расьсяленьню качак і кірляў, дапамагаюць аленям і зубрам лепш харчавацца. Але гэта не нашчадкі тарпанаў, якія жылі на беларускіх землях раней. Імі займаюцца, пакуль папраўдзе мясцовыя пароды выміраюць.
Праваабаронцы ацанілі колькасьць і жорсткасьць крымінальных спраў супраць іншаземцаў.