Сярод іншага, іх вінавацілі ў агентурнай дзейнасьці, тэрарызьме і здрадзе дзяржаве.
На гэтым тыдні кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін наведае Менск, каб падвесьці вынікі працы «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» ў 2024 годзе.
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.
На прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі 2 сьнежня Іраклі Кабахідзэ абвінаваціў апазыцыйныя партыі ў спробах арганізаваць «Нацмайдан» з дапамогай непразрыстага фінансаваньня з-за мяжы. Паводле яго, гэта «напад на канстытуцыйны лад у Грузіі».
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў прапанову ўраду падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб узаемным выкананьні судовых пастаноў.
Эстонія, Латвія і Літва дамовіліся ўвесьці нацыянальныя санкцыі супраць асобаў, датычных да разгону апазыцыйных пратэстаў у Грузіі, якія пачаліся пасьля рашэньня ўраду прыпыніць інтэграцыю з Эўразьвязам.
Прадстаўнік Генпракуратуры Літвы заклікаў палітыкаў пазьбягаць заяў аб імаверным тэракце.
Палітзьняволеную былую галоўную рэдактарку закрытага ўладамі парталу Tut.by Марыну Золатаву ўганаравалі міжнароднай прэміяй імя Ёгана Філіпа Пальма за свабоду слова і свабоду друку, паведамляе Deutsche Welle.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.