Падзеі 5 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Парлямэнт Францыі вынес вотум недаверу ўраду Мішэля Барнье. Ён падасьць прашэньне аб адстаўцы прэзыдэнту Эманюэлю Макрону.
Аб «зьдзіўленьні» ў сувязі з правядзеньнем Вашынгтонам Другога раўнду стратэгічнага дыялёгу зь беларускім дэмакратычным рухам заявіла 4 сьнежня амбасада Беларусі ў ЗША.
Былы выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі стаў кіраўніком новага праекту Belarus Tomorrow па стварэньні відэаплятформы для незалежных беларускіх СМІ.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што рознагалосьсі паміж Ерэванам і Масквой у ацэнцы ролі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) і яе зоны адказнасьці сьведчаць аб надыходзе пункту невяртаньня.
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. Ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў.
Які вэрдыкт вынес 29 лістапада судзьдзя горада Бабруйску і Бабруйскага раёну Павел Карцінін заснавальніку YouTube-каналу «Шэры кот» Зьмітру Казлову, пакуль невядома. Але ў выніку відэаблогер, які ўжо цалкам адбыў прысуджаны раней тэрмін, на волю так і ня выйшаў.
Найбольш імаверныя тэмы чарговай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна — увод на тэрыторыю Беларусі новых відаў расейскіх узбраеньняў і роля Беларусі ў гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне, якія мае намер ініцыяваць абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.