Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
Падзеі 11 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Міністэрства фінансаў ЗША 10 сьнежня аб'явіла аб выдзяленьні Ўкраіне крэдыту ў памеры 20 млрд даляраў. Крэдыт будзе пагашаны за кошт даходаў, атрыманых ад замарожаных расейскіх актываў, паведамляецца на сайце ведамства.
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Надзея» ў Вілейскім раёне цалкам перайшоў пад кантроль дзяржавы. Долі ў статутным фондзе, што належалі нямецкаму і беларускаму ўладальнікам, перадаюць ва ўласнасьць Беларусі.
Што значыць быць беларусам? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як дыктатура адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
10 сьнежня расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы. У выніку нападу пашкоджана прыватная клініка, дзе знаходзіліся лекары і пацыенты, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Лукашэнка вельмі балюча ставіцца да зрынаньня дыктатур і дыктатараў. Для яго ўлада — рэч сакральная, і любы замах на яе — недаравальнае злачынства. Лукашэнка прымае так блізка да сэрца драматычны лёс зрынутых дыктатараў, бо ўсьведамляе, што падобная будучыня можа чакаць і яго.
У Беларусі забаранілі пастаўкі і продаж грэчкі вытворцы з Алтайскага краю, бо яна занадта доўга варыцца, вынікае са зьвестак у рэестры небясьпечнай прадукцыі Дзяржстандарту рэспублікі.