З 22 па 31 сьнежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты, з 1 па 25 студзеня 2025 году — перадвыбарная агітацыя. Асноўны дзень галасаваньня прызначаны на 26 студзеня 2025 году. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Пра сьмерць Сьвятланы Круцікавай зь Пінскага раёну паведамілі дзьве незалежныя крыніцы.
Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца з рабочым візытам у Брусэлі, узяла ўдзел у пасяджэньні Кансультацыйнай групы «Беларусь-Эўразьвяз».
Нядаўна кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі прызначыў новага спэцыяльнага прадстаўніка ў справах беларускіх дэмакратычных сіл. Пасаду заняў Адам Галаціньскі, былы амбасадар Польшчы ў Швэцыі.
Камісаранку вінавацяць у «распальваньні варожасьці», «паклёпе» на Лукашэнку і яго «абразе».
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасьць узмацненьня санкцый у дачыненьні да расейскай нафты.
«Агрэсіўная рыторыка Лукашэнкі — гэта працяг палітыкі Крамля ў нагнятаньні ваеннай гістэрыі», — заявілі ў Інстытуце вывучэньня вайны (ISW).
Зьмены адбудуцца ўжо 13 сьнежня. Яны, у прыватнасьці, зробяць немагчымай манэтызацыю каналаў для жыхароў Беларусі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.