У вёсцы Ёгла ў Баравіцкім раёне Наўгародзкай вобласьці і побач зь ёй невядомыя зьнеслі помнікі польскім, вугорскім, нямецкім, фінскім і гішпанскім ваеннапалонным, якія знаходзіліся ў зьняволеньні ў мясцовым лагеры ў канцы 1940-х гадоў.
Рэгіён зробіць унёсак у праграму дзеяньняў Рады Эўропы на 2024/2025 год, якая прадугледжвае «навучаньне і апэратыўную падтрымку журналістаў у выгнаньні». Такім чынам рэгіён «умацоўвае незалежныя СМІ, якія зьяўляюцца незаменнай апорай дэмакратыі», гаворыцца ў паведамленьні.
Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў, што Кіеў пакуль не гатовы пачаць перамовы з Расеяй, паколькі ва Ўкраіны няма дастаткова ўзбраеньняў і гарантый бясьпекі.
У фінале індыйскі гросмайстар перамог свайго кітайскага суперніка, дзейнага чэмпіёна сьвету.
Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў аб увядзеньні візавых абмежаваньняў у дачыненьні да каля 20 грамадзян Грузіі «за падрыў дэмакратыі» ў краіне.
Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.
Апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі і дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча Свабода папрасіла пракамэнтаваць экспэрта ў ядзернай зброі, навуковага супрацоўніка Цэнтру міжнароднай і абароннай палітыкі Ўнівэрсытэту Queen’s у Канадзе Максіма Старчака.
Падзеі 13 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Адміністрацыя мэсэнджара Тэлеграм за 2024 год заблякавала 15,38 млн каналаў і групаў, якія парушаюць правілы супольнасьці, гаворыцца ў апублікаванай справаздачы аб мадэрацыі Telegram.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў адміністрацыю Байдэна за тое, што яна дала Ўкраіне дазвол наносіць удары па тэрыторыі Расеі амэрыканскімі ракетамі, і заявіў, што гэта абвастрае вайну.