Бязьвізавы ўзезд датычыць грамадзян амаль 40 краін.
З 22 па 31 сьнежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты, з 1 па 25 студзеня 2025 году — перадвыбарная агітацыя. Асноўны дзень галасаваньня прызначаны на 26 студзеня 2025 году. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Максымальнае пакараньне, якое пагражае падсуднаму — пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
Апэляцыйны суд у Тбілісі не задаволіў скаргі беларускай сям’і на адмову ў палітычным прытулку і гуманітарным статусе ў Грузіі. Гэта першая вядомая праваабаронцам справа, калі беларусы вычарпалі ўсе магчымыя варыянты абскарджваньня ў краіне, паведаміў «Позірку» беларускі праваабаронца Раман Кісьляк.
Асуджанага раней на 3 гады калёніі былога журналіста Радыё Свабода Ігара Карнея пакаралі яшчэ 10 месяцамі зьняволеньня.
У мінулым месяцы на расейскім рынку было прададзена 460 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу — на 23,8% менш, чым у тым жа месяцы 2023 году (604), гаворыцца ў дасьледаваньні расейскага «АСМ-холдынг».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform.by Аляксандар Атрошчанкаў канстатуе адсутнасьць грамадзкай цікавасьці да прэзыдэнцкай кампаніі, ацэньвае ролю Ганны Канапацкай і вызначае, як цяпер выглядае «сацыяльны кантракт».
Апазыцыйныя партыі Грузіі адмовіліся прызнаць выбары прэзыдэнта, прызначаныя на 14 сьнежня. Яны абвінавацілі заснавальніка кіроўнай партыі ў канстытуцыйным перавароце.
Раніцай 13 сьнежня Расея зноў атакуе Ўкраіну ракетамі з мора. За тысячу дзён вайны Расея выпусціла па Ўкраіне больш за 10 тысяч ракет.