Аб затрыманьні Аляксандра Аполькі стала вядома ў жніўні 2024 году.
Аварыя двух расейскіх танкераў з нафтапрадуктамі ў Керчанскай пратоцы паўплывае на экалёгію рэгіёну на доўгія гады, лічаць ва ўкраінскім Greenpeace.
«З улікам сытуацыі, якая склалася на месцы», амбасада Беларусі ў Сырыі прыпыніла працу, дыпляматы «выведзеныя ў Менск», паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства замежных спраў.
Колькасьць ахвяр разбуральнага трапічнага шторму Чыда, які абрынуўся на архіпэляг Маёт, францускую заморскую тэрыторыю ў Індыйскім акіяне, можа дасягнуць сотняў ці нават тысяч.
Падзеі 16 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Добраахвотнікам беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага ўручылі ва Ўкраіне дзяржаўныя ўзнагароды, паведамляе прэс-служба добраахвотніцкага фармаваньня.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі выйшла да пратэстоўцаў, якія прыйшлі да яе рэзыдэнцыі, Палаца Арбэліяні. Гэта прадстаўнікі арт-сфэры, рэстаўратары, мастацтвазнаўцы і IT-сфэры, якія прайшлі да адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, паведамляе SOVA.
«Схемы» (праект Радыё Свабода) атрымалі фота з крыніц сярод вайскоўцаў на Курскім кірунку 15 сьнежня. Гэтыя здымкі, якія журналісты ня могуць самастойна праверыць, паказваюць вынікі некалькіх штурмаў. На фоне зламанай тэхнікі відаць некалькі дзясяткаў целаў.
З 1 студзеня 2025 года ўступаюць у сілу асобныя палажэньні закона «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі», які ў свой час быў распрацаваны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.