Беларусь дала экс-банкіру статус уцекача, матывуючы гэта тым, што ва Ўкраіне яго перасьледуюць з палітычных матываў, і адмовіла ў экстрадыцыі. У далейшым з гэтай прычыны Інтэрпол выключыў Віктара Братко і зь міжнароднага вышуку.
Фатаграфіі, зробленыя падчас кіраваньня зрынутага прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, паказваюць жыцьцё ўнутры паветраных і вайскова-марскіх аб’ектаў Расеі ў гэтай блізкаўсходняй краіне.
Праз стыхію на Слонімшчыне загінулі жывёлы. Моцны вецер прынёс і іншыя разбурэньні.
Летась у гэты ж пэрыяд бакі падпісалі плян супольных мерапрыемстваў на 2024 год, сёлета — толькі пратакол аб намерах паглыбіць супрацу.
Экс-кіраўніку ўраду непрызнанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі (НКР), мільярдэру Рубэну Варданьяну пагражае пажыцьцёвы тэрмін.
Паўночнакарэйскія войскі ўпершыню ўступілі ў бой на баку Расеі ў Курскай вобласьці і панеслі страты забітымі і параненымі.
Афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства Ўкраіны нагадаў, што беларускі рэжым у лютым 2022 году стаў саўдзельнікам поўнамаштабнага ўзброенага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Судзьдзя ў Нью-Ёрку адмовіўся адмяніць вэрдыкт суду прысяжных, якія прызналі Дональда Трампа вінаватым у справе аб незаконным расходаваньні сродкаў з выбарчага фонду падчас выбарчай кампаніі 2016 году.
Выбух адбыўся каля жылога дома на Разанскім праспэкце. Разам з генэралам загінуў і ягоны памочнік. Пра датычнасьць да падрыву заявіла Служба бясьпекі Ўкраіны.
На працягу 2024 году любыя праблемы ў краіне кіроўная эліта разглядала з гледзішча бясьпекі рэжыму. Аляксандар Лукашэнка паўсюль бачыў пагрозы для ўласнай улады.